Monday, December 21, 2009

Бальніца

Хваробным пахам набрынялы
час запаволена закрочыў...






Wednesday, September 23, 2009

Галоўнае -- трымаць...



Выканаў чарговую замову. Фірма пажадала мець шэраг рэклямных стэндаў "каб было вясёла, з гумарам, але па тэме, па нашаму так бы мовіць профілю". Вось адзін з гэтых стэндаў. Мяркуецца, што памер будзе 2,0х2,75 метры, а замест галавы селяніна -- лёха, каб можна было ўсім жадаючым сфоткацца, засунуўшы туды свой твар...

Калі размалёўваў гэты эскіз, да кампа падыйшла мая старэйшая дачка Дарота. Паглядзела, як я фарбую машынку на даляглядзе жоўтым колерам. Зазначыла:

-- Тата, ня трэба гэтую машынку жоўтым фарбаваць!..
-- Чаму?..
-- Яна ж тады як старажытнае таксі выглядае. А хіба можа старая таксічка падабацца трактару?!.

Я мусіў зьмяніць адценьне машыны. ;-)

Wednesday, April 01, 2009

Новы заказ

Атрымаў заказ ілюстраваць адну вясёлую кніжачку "пра вайну" -- Ільля Турычын "Скрайні выпадак". Савецкі агітпроп для дзяцей у стыле наіўных правільных казак пра піянераў. Але ж камусьці ў Менску закарцела перавыдаць гэты савецкі лубок 70тых. Напэўна нязьдзейсьненая слава Першага атрада не дае спакойна спаць... ;-) Аднак асабіста я паставіўся да гэтай замовы з гумарам і філасофскі -- трэба ж і дрэнных фрыцаў навучыцца маляваць! ;-) Да таго ж сам тэкст гэтай казачкі немагчыма ўспрымаць усур'ёз, асабліва пасьля вось такіх напрыклад радкоў:

"...жила простая женщина Мария Ивановна. Была она сильною и статною. Глаза синие, как речная вода на заре; коса длинная, будто сплетена из спелой пшеницы; а руки такие работящие, что все вещи их слушаются. Замесит тесто -- оно в квашне на глазах подымается. Склонится над грядкой -- сорная трава сама прочь из земли вылезает. Сядет на трактор -- трактор так и заурчит от удовольствия..."

альбо гэта:

"Через линию фронта нелегко пробираться. Всюду фашистские глаза да фашистские уши."

Але вось такі варыянт стылю ілюстрацый заказчыку не спадабаўся -- маўляў, занадта шмат дробных дэталяў. Анягож, пайду спрабаваць намаляваць гэта прасьцей... ;-)

Wednesday, February 25, 2009

Выпадак у парку...

Зала чаканьня

Слонімскі чыгуначны вакзал, зала чаканьня, хутка дзізель на Баранавічы...






Tuesday, February 24, 2009

manga-a-a-a-a forever!...

Першыя спробы маляваць у стыле манга. Перамалёўваю тое-сёе з Прынцэсы Аі.



Tuesday, February 03, 2009

Партрэт старога


Стары гаспадар хаты ў вёсцы Глінск каля Рагачова, дзе мы з сябрамі начавалі пад час вандроўкі па Ўсходняй Беларусі.