Wednesday, September 15, 2010

Шлюб сябра.

У нядзелю браў шлюб мой сябра (і сусед па пакою пад час вучобы ў Акадэміі) Андрэй Волкаў. Вянчаньне адбывалася ў Свята-Духавым кафедральным саборы. Я пасьпеў зрабіць некалькі накідаў пад час набажэнства. Вось -- самы "падобны". Віншую Андрэя і Маргарыту! Жадаю доўгай і шчасьлівай сумеснай вандроўкі па жыцьці!

Saturday, September 11, 2010

Канферэнцыя “Свабода думкі, сумлення, рэлігіі..."

Канферэнцыя "Свабода думкі, сумленьня і рэлігіі" адбывалася 10 верасьня 2010 г. у Мінскім Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Йоханэса Рау, а прасьцей кажучы, ў ІББ. Працягвалася доўга, таму хапала часу і на тое, каб паслухаць цікавыя даклады, і на тое, каб памаляваць.