Saturday, May 28, 2011

Лекцыя Чалага ў Нархозе

Быў сёньня на гэтым мерапрыемстве.
Зрабіў некалькі малюнкаў.

sergechaly: "вось менавіта адтуль і пачаўся сёньняшні крызіс!.."


sergechaly не можа зразумець дзеяньняў Нацбанка:


...аднак спрабуе тлумачыць складаныя рэчы проста, але з вельмі разумным выглядам:



І яго вельмі ўважліва слухаюць усе сто з гакам студэнтаў, што упіхнуліся ў 402 аўдыторыю корпуса Нархоза на Сьвярдлова:






Нажаль, вельмі мала атрымалася малюнкаў, бо сапраўды было цікава слухаць і не хацелася на іншае адцягваць увагу. Да таго ж кропка агляду была не самая зручная для накідаў. Але хоць нешта...

Saturday, May 07, 2011

Navahratczyna wonderland

Спроба стварыць лагатып для рэгіёна. Вельмі чарнавыя накіды, бо нажаль часу не было толкам апрацоўваць. Але спадзяюся, шаноўны пан Дуньчык у сваёй шляхотнай справе скарыстае іх з карысьцю. :-)










Thursday, April 14, 2011

Прэзентацыя кнігі Міхала Ягелы "Narody i narodowości"

Прэзентацыя адбывалася 13 красавіка 2011г. у кнігарні "логвінаЎ".











Thursday, March 10, 2011

Накіды з розных месцаў




Розанаў у Кінаніі

2 сакавіка ў Кінаніі адбылася загадкава-таямнічая падзея, пра якую загадзя паведамілі толькі аднойчы, і пра якую зьявіўся пакуль толькі адзіны водгук. Хаця, як на маю думку, ды арганізатары гэтага сьвята сугучча музыкі і лірыкі мусілі б больш гучна піярыцца. Асабіста мне было толькі крыху нудна на тым высокім сабраньні, бо я ціхенька займаўся сваёй заўсёднай у такіх выпадках справай -- паляваў на прыгожыя рысы і постаці. Ніжэй падаю сьціплы вынік свайго "паляваньня".









Wednesday, September 15, 2010

Шлюб сябра.

У нядзелю браў шлюб мой сябра (і сусед па пакою пад час вучобы ў Акадэміі) Андрэй Волкаў. Вянчаньне адбывалася ў Свята-Духавым кафедральным саборы. Я пасьпеў зрабіць некалькі накідаў пад час набажэнства. Вось -- самы "падобны". Віншую Андрэя і Маргарыту! Жадаю доўгай і шчасьлівай сумеснай вандроўкі па жыцьці!

Saturday, September 11, 2010

Канферэнцыя “Свабода думкі, сумлення, рэлігіі..."

Канферэнцыя "Свабода думкі, сумленьня і рэлігіі" адбывалася 10 верасьня 2010 г. у Мінскім Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Йоханэса Рау, а прасьцей кажучы, ў ІББ. Працягвалася доўга, таму хапала часу і на тое, каб паслухаць цікавыя даклады, і на тое, каб памаляваць.









Tuesday, July 27, 2010

Браслаўскія азёры

На мінулым тыдні былі з сябрамі тры дні на выспе Чайчын на Браславах.
Вельмі і вельмі файна!!!