Unboxing April 2026 Suruga-ya Orders
-
I recorded a little video of myself opening my latest two shipments of
anime & manga odds & ends from Japan.
1 day ago
sketching everywhere and everytime
У самой Слабодцы вуліцы ды асабліва парканы -- чыстая ўмоўнасьць. Бадай толькі цэнтральныя тры вуліцы захоўваюць свой звыклы "лёгас", калі ж збочыш на якім-небудзь ростаньні -- губляеш арыентацыю: дамы стаяць як ім завінулася, плот уяўляе сабой нешта зусім летуценнае -- альбо нізенькая сетка, альбо рэдкі штакетнік, альбо ён зусім адсутнічае і мяжу паміж сядзібамі можна вызначыць толькі па рэдкіх слупках. Празрыстасьць абжытай прасторы! ;-)
Касьцёл тут пабудаваны на самым высокім узгорку, і таму ягоныя дзьве сьпічастыя вежы бачныя зь любой кропкі вёскі і навакольля. Гэта надае пэўнае адценьне ўспрыняцьцю прасторы -- яна ўладкаваная, мае напрамак, кропку увагі, якая відавочна сьцьвярджае тое, што сьвет упарадкаваны, і у цэнтры гэтага парадку стаіць Дом Божы...