Tuesday, August 30, 2011

Слабодка.1. Уражаньні ад месца.

На мінулым тыдні быў у Слабодцы на Браслаўскіх азёрах. Браў удзел у летніку "Вяртаньне да крыніцаў". Спачатку пра масца. Вельмі прыгожа. Узгоркі, азёры, далягляды... Праграма была вельмі насычанай, але шпацыраваць па навакольлі таксама атрымлівалася раз-пораз.


У самой Слабодцы вуліцы ды асабліва парканы -- чыстая ўмоўнасьць. Бадай толькі цэнтральныя тры вуліцы захоўваюць свой звыклы "лёгас", калі ж збочыш на якім-небудзь ростаньні -- губляеш арыентацыю: дамы стаяць як ім завінулася, плот уяўляе сабой нешта зусім летуценнае -- альбо нізенькая сетка, альбо рэдкі штакетнік, альбо ён зусім адсутнічае і мяжу паміж сядзібамі можна вызначыць толькі па рэдкіх слупках. Празрыстасьць абжытай прасторы! ;-)


Касьцёл тут пабудаваны на самым высокім узгорку, і таму ягоныя дзьве сьпічастыя вежы бачныя зь любой кропкі вёскі і навакольля. Гэта надае пэўнае адценьне ўспрыняцьцю прасторы -- яна ўладкаваная, мае напрамак, кропку увагі, якая відавочна сьцьвярджае тое, што сьвет упарадкаваны, і у цэнтры гэтага парадку стаіць Дом Божы...

Роспісы ў касьцёле -- суцэльны няшны кавай! ;-) Яркія, кідкія фарбы, мульцяшныя абрысы, простыя сымбалі. Але ўсё разам выглядае даволі цэльна і своеасабліва стыльна (шэптам -- яшчэ адзін прыклад перамогі постмадэрна ў асобна ўзятай краіне...). Ксёндз распавядаў, што калі ў 1970-х рабілі роспіс, дык мастакі шмат якіх анёлаў малявалі проста з мясцовых дзетак. І вось цяпер са сьценаў касьцёла на вас глядзяць абліччы малых жыхароў Слабодкі, якім зараз па 40-50 гадоў... такога кшталту сямейны фота-альбом у касьцёле. :-)


2 comments:

MIKA said...

Uwielbiam twoje szkice, są takie miękkie, można się przenieść w miejsca które rysujesz.
Pozdrawiam

paabapal said...

Mika, dziękuję Pani ślicznie! ;-)