У  самой Слабодцы вуліцы ды асабліва парканы -- чыстая ўмоўнасьць. Бадай  толькі цэнтральныя тры вуліцы захоўваюць свой звыклы "лёгас", калі ж  збочыш на якім-небудзь ростаньні -- губляеш арыентацыю: дамы стаяць як  ім завінулася, плот уяўляе сабой нешта зусім летуценнае -- альбо  нізенькая сетка, альбо рэдкі штакетнік, альбо ён зусім адсутнічае і мяжу  паміж сядзібамі можна вызначыць толькі па рэдкіх слупках. Празрыстасьць  абжытай прасторы! ;-)
Касьцёл тут пабудаваны на самым высокім узгорку, і таму ягоныя дзьве  сьпічастыя вежы бачныя зь любой кропкі вёскі і навакольля. Гэта надае  пэўнае адценьне ўспрыняцьцю прасторы -- яна ўладкаваная, мае напрамак,  кропку увагі, якая відавочна сьцьвярджае тое, што сьвет упарадкаваны, і у  цэнтры гэтага парадку стаіць Дом Божы...
Роспісы ў касьцёле -- суцэльны няшны кавай! ;-) Яркія, кідкія фарбы, мульцяшныя абрысы, простыя сымбалі. Але ўсё разам выглядае даволі цэльна і своеасабліва стыльна (шэптам -- яшчэ адзін прыклад перамогі постмадэрна ў асобна ўзятай краіне...). Ксёндз распавядаў, што калі ў 1970-х рабілі роспіс, дык мастакі шмат якіх анёлаў малявалі проста з мясцовых дзетак. І вось цяпер са сьценаў касьцёла на вас глядзяць абліччы малых жыхароў Слабодкі, якім зараз па 40-50 гадоў... такога кшталту сямейны фота-альбом у касьцёле. :-)

